Акцыя адбудзецца па адрасе: Беласток, Сквер Вольнай Беларусі, 1 (каля кансулята РБ)  ⚪️🔴⚪️Дзень беларускай вайсковай славы - свята, якое адзначаецца ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году. Бітва пад Воршай - найбуйнейшая бітва вайны 1512–1522 гадоў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім. Перамога ў бітве дала ВКЛ магчымасць вярнуць захопленыя праціўнікам Дуброўна, Амсціслаў і Крычаў.   ⚪️🔴⚪️Дзень беларускай вайсковай славы- гістарычная падзея, калі ў меншасці, але з праўдай у руках і розуме, продкі беларусаў перамаглі моцнага праціўніка.  Сёння падобныя падзеі адбываюцца ва Украіне. Шматтысячнае расейскае войска, разлічваючы на хуткую перамогу, уварвалася на тэрыторыю Украіны, але сустрэла моцны супраціў свабоднага народу Украіны, які бароніць сваю Радзіму, годнасць і волю. Мы ганарымся, што ў гэтай барацьбе украінцам дапамагаюць мужныя беларускія ваяры!  Святло пераможа цемру! Слава Украіне! Жыве Беларусь!