Запрашаем на сямейны прагляд

Запрашаем на сямейны прагляд

Ад Ліпень 21, 2023 20:00 да Ліпень 22, 2023 22:00

At belhub

Катэгорыі: Кінапрагляд

Tags: Сям'я


Запрашаем на сямейны прагляд шыкоўнай, легендарнай стужкі. Вадаспады Грызлі
| Grizzli Falls | 1999
📌Бліжэйшая субота, 22 ліпеня. 18.00
Хаб Новая Зямля
У тыя часы, калі яшчэ жывая была рамантыка далёкіх падарожжаў і неадкрытых земляў, паляўнічы і шукальнік прыгодаў Тайран Бэнкстан вырашыў зрабіць з свайго сына Гары сапраўднага мужчыну. Ён узяў хлопца з сабою на галоўнае паляванне свайго жыцця — паляванне на вялізных амэрыканскіх мядзведзяў грызлі.
Але як толькі Тайран здзейсніў сваю запаветную мару і захапіў жыўцом двух медзведзянятаў, іх маці скрала Гары ды ўцягнула яго з сабою. Падчас вандравання па гарах і лясах між хлопцам і мядзведзіцаю завязалася моцнае сяброўства.
Яна навучыла яго выжываць у Скалістых гарах, і разам ім давялося перажыць безліч небяспечных прыгодаў: уцякаць ад паляўнічых, адбівацца ад ваўкоў і пераходзіць бурлівыя рэкі.