Прэзентацыя кнігі Алеся Аркуша
Алесь Аркуш запрашае на прэзентацыю новай кнігі
Новы зборнік яго прозы «Вечар – як сон, у якім шмат агнёў» утрымлівае раман «Спадчына» і шэраг апавяданняў, напісаных у розныя часы, у тым ліку і ў самыя найноўшыя.
Бадай з усіх кніг Алеся Аркуша – гэтая самая прыгодніцкая. Пад адну вокладку сабраныя найбольш адметныя героі яго прозы – Іван Шагойка, які падрабляў для партызанаў накладныя на нямецкія склады, і партызаны па іх паспяхова атаварваліся; айцец Феафіл, які захоўваў у магіле ля царквы каштоўнасьці, сабраныя для арміі Булак-Балаховіча; мастак Алесь Пушкін, які шукаў для Беларусі славуты Келіх Грааля і іншыя героі, сярод якіх і сам аўтар, які ўсё гэта напісаў і ва ўсім гэтым прысутнічае.
Кнігу выдаў Фонд Kamunikat.org
📖 На прэзентацыі можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф.