Беларускі Хаб "Новая Зямля" - Прастора Вольных Беларусаў

Дзень | Ноч

Музычны спектакль "КУПАЛА. ПАЧАТАК"

Ад Лістапад 04, 2023 15:00 да Лістапад 04, 2023 17:00
At belhub

Гледачы трапяць у вёску, дзе нарадзіўся знакаміты зямляк, пазнаёмяцца з яго сябрамі і паплечнікамі, пачуюць расповед пра пачатак творчага шляху Янкі Купалы і тое, з якімі выклікамі ён сутыкнуўся, на чым грунтаваўся яго выбар. 

Сапраўдная батлейка, кранальныя спевы, унікальная музычная афарбоўка, інтэрактыў, смех, месцамі праз слёзы - тое, што чакае гледачоў. 

Працягласць музычнага спектаклю 60 хвілін. 
Разлічаны як на дарослых, так і на дзяцей. 

Калі: 15.00 субота 4 лістапада

Дзе: Беларускі Хаб "Новая зямля"
ul. Wyszyńskiego 6A, Białystok.

Уваход вольны, без рэгістрацыі.

Данаты на падтрымку праекта вітаюцца. 

* Запрашайце сваіх польскіх знаёмых для знаёмства з беларускай традыцыяй і культурай: падрыхтаваныя буклеты на польскай мове з апісаннем сюжэту і перакладам песень.

Чакаем цябе ў хабе "Новая Зямля", дзе можна знайсці аднадумцаў і скарыстацца нашым досведам, памяшканнем і абсталяваннем.

Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A
15-888 Białystok Poland  

Навіны і падзеі